Главная Предприятия Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж УА
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэміяБеларуская дзяржаўная філармонія

Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж УА
Увеличить


Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж УА



Задайте вопрос по этому товару

Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж” заснавана ў 1945 годзе. Навучанне ажыццяўляецца па спецыяльнасці "Харэграфічнае мастацтва", напрамак – класічны танец. Тэрмін навучання – 8 гадоў. Выпускнікі атрымоўваюць дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі “Артыст. Кіраўнік творчага калектыву. Выкладчык.”
Cярод навучэнцаў: грамадзяне Беларусі, Расіі, Украіны, Японіі, Францыі, Карэі. Выпускнікі працуюць у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэпублікі Беларусь, Беларускім акадэмічным музычным тэатры, Заслужаным калектыве Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, харэаграфічнай групе Нацыянальнага акадэмічнага Народнага хора Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, Акадэмічным ансамбле песні і танца Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, у тэатрах Масквы, Санкт-Пецярбурга, Англіі, Японіі, ЗША, Францыі, Швейцарыі і іншых краін.

За перыяд 70-гадовай дзейнасці гімназія-каледж выхавала цэлы шэраг выдатных выканаўцаў, зорак сусветнага балетнага мастацтва.
Трупа Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэпублікі Беларусь амаль цалкам складаецца з выпукнікоў каледжа. Выхаванцы годна прэзентуюць Рэспубліку Беларусь на самых прэстыжных балетных форумах у Маскве, Пярмі, Варне, Пекіне, Сочы, Сеуле, Спалета. Малады балет Беларусі паспяхова выступіў на сцэнічных пляцоўках Англіі, Германіі, Італіі, Кеніі і іншых краін.
22 навучэнцы ўганараваны стыпендыяй спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Навучэнцы гімназіі-каледжа занятыя ва ўрадавых канцэртах, балетных спектаклях Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра, даюць канцэрты для кіраўнікоў дыпламатычных місій, высокіх гасцей г. Мінска і рэспублікі.

Дырэктар каледжа – Зорыя Пятроўна Дусенка.
Мастацкі кіраўнік – народная артыстка Беларусі Інэса Анатольеўна Душкевіч.


220092, г. Мінск, вул. Прытыцкага, 35
Тэл. / факс: (017) 256-60-10
e-mail: bghk@tut.by    www.balletcollege.by

УНП 100709482








OZ.by - не только книжный магазин
Joomla!
Joomla! - самая популярная в мире CMS с Открытым Исходном Кодом.
JoomlaCode
JoomlaCode - сайт по разработке расширений для Joomla!.
Расширения Joomla!
Компоненты, Модули, Плагины и Локализации для Joomla!
Баннер

Погода в Минске
Информация сайта pogoda.by

 


 

Календарь «Зямля Беларуская»

Достойные люди страны Предприятия