Главная Предприятия Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай
Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэтВіцебскдругчормет ВУП

Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай
Увеличить


Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай



Задайте вопрос по этому товару

Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны УА

Акадэмія з'яўляецца адной з найстарэйшых ВНУ нашай краіны і мае статус вядучай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь у галіне аграрнай адукацыі.

За гэты час у акадэміі падрыхтавана больш за 40 тысяч спецыялістаў
зааветэрынарнага профілю.

Амаль 5 тысяч студэнтаў – грамадзян Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Туркменістана, Азербайджана, Латвіі, Літвы, Ірана і Лівана навучаюцца ў акадэміі.

На дзённай форме вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях: ветэрынарная медыцына (спецыялізацыі: гінекалогія і біятэхналогія размнажэння жывёл, ветэрынарная бактэрыялогія і вірусалогія, хваробы птушак, ветэрынарная біяхімія, хваробы дробных жывёл, хваробы свіней), заатэхнія (спецыялізацыі: племянная справа, тэхналогія першаснай перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі, птушкагадоўля), ветэрынарная санітарыя і экспертыза; ветэрынарная фармацыя. Па спецыяльнасцях ветэрынарная медыцына і заатэхнія маюцца групы БІСПН.

На факультэце завочнага навучання праходзіць навучанне па спецыяльнасцях: ветэрынарная медыцына, заатэхнія (маюцца групы са скарочаным тэрмінам навучання) і, сумесна з Акадэміяй Кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, па спецыяльнасці – дзяржаўнае кіраванне і эканоміка.


Студэнты пражываюць і навучаюцца ў студэнцкім гарадку, дзе размешчаны інтэрнаты, навучальныя карпусы, клінікі і лабараторыі, вялікі спартыўны комплекс, дом культуры, сталовая, студэнцкае кафэ і прафілакторый для аздараўлення студэнтаў.

Студэнты, якія паспяхова скончылі навучанне, могуць працягваць павышэнне свайго навуковага і прафесійнага ўзроўню ў магістратуры, аспірантуры і дактарантуры або прайсці перападрыхтоўку па спецыяльнасцях ветэрынарнага профілю

НДІ прыкладной ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі, які функцыянуе ў акадэміі, выконвае заказы па даследаванні біялагічных матэрыялаў, кармоў, ветэрынарных прэпаратаў больш як па 150 методыках.

 

НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫ ІНСТЫТУТ ПРЫКЛАДНОЙ
ВЕТЭРЫНАРНАЙ МЕДЫЦЫНЫ І БІЯТЭХНАЛОГІІ
ПРЫ ВІЦЕБСКАЙ ОРДЭНА «ЗНАК ПАШАНЫ»
ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМІІ ВЕТЭРЫНАРНАЙ
МЕДЫЦЫНЫ

Выконвае:
* лабараторна-дыягнастычнае даследаванне крыві жывёл – не менш за 64 паказчыкі;
* фізіка-хімічныя і таксікалагічныя даследаванні кармоў – не менш за 47 паказчыкаў;
* кантроль якасці жывёлагадоўчай прадукцыі;
* даследаванне на наяўнасць генетычна мадыфікаваных дадаткаў.
Арганізуем выезды спецыялістаў у гаспадаркі.
Унікальная лабараторная база, а таксама высокакваліфікаваныя спецыялісты дазваляюць вырашаць праблемы ветэрынарыі і жывёлагадоўлі любой ступені складанасці.
Атэстат акрэдытацыі BY / 112 02.1.0.0870

 

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў пры
УА «Віцебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» праводзіць павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў з ветэрынарнай і зоатэхнічнай адукацыяй па 40 напрамках. Перападрыхтоўку асоб з вышэйшай ветэрынарнай адукацыяй па спецыяльнасцях: ветэрынарна-санітарная экспертыза, ветэрынарная паталагічная анатомія, ветэрынарная хірургія, ветэрынарная фармакалогія, ветэрынарная біяхімія, ветэрынарная эпізааталогія, ветэрынарная паразіталогія, ветэрынарная тэрапія, арганізацыя ветэрынарнага нагляду на дзяржаўнай мяжы і транспарце.


210026, г.Віцебск, вул. 1 Даватара, 7/11
Тэл.: (0212) 35-99-66, 37-06-47, 37-04-34

E-mail: vsavmpriem@mail.ru
www.vsavm.com

УНП 300002681
Лиц. №02100/0453771 выд. Министерством образования РБ до 29.04.2014г.








OZ.by - не только книжный магазин
Joomla!
Joomla! - самая популярная в мире CMS с Открытым Исходном Кодом.
JoomlaCode
JoomlaCode - сайт по разработке расширений для Joomla!.
Расширения Joomla!
Компоненты, Модули, Плагины и Локализации для Joomla!
Баннер

Погода в Минске
Информация сайта pogoda.by

 


 

Календарь «Зямля Беларуская»

Достойные люди страны Предприятия
Баннер